Вакальную эстафету праекта Х-Factor прыняў Магілёў

21 марта 2020
Белтэлерадыёкампанія працягвае кастынгі праекта Х-Factor. Праслухоўванні распісаны да мая. Яны пройдуць ва ўсіх абласных і буйных раённых цэнтрах, а таксама ў сталіцы.  Фокус-групам трэба будзе праслухаць 3 тысячы заявак. Менавіта столькі паступіла анкет на электронны адрас і ў сацсеткі медыяхолдынга. Ужо прайшоў перадкастынг у Гродна. А сёння вакальную эстафету прыняў Магілёў. Наша здымачная група правяла ўвесь дзень ля сцэны і ў закуліссі кастынгу. 

Рэпартаж Лідзіі Заблоцкай (відэа).