Вакаліст Depeche Mode выпісаўся з 9-й мінскай бальніцы

18 июля 2017

Вакаліст Depeche Mode Дэйв Гаан выпісаўся з 9-й мінскай бальніцы і, як прагназуюць урачы, можа працягнуць удзел у сусветным турнэ. Нагадаем, напярэдадні фанаты не дачакаліся выступлення культавага калектыва на "Мінск-Арэне". Саліст брытанскай рок-групы быў шпіталяваны ў сталічную клініку ў сувязі з праблемамі са здароўем. Беларускія дактары зрабілі ўсё магчымае для аднаўлення артыста. Падрабязнасці хваробы не апавяшчаюцца, гэта ўрачэбная таямніца. Ужо заўтра Depeche Mode адыграюць сольны канцэрт у Кіеве. Дарэчы, Дэйв Гаан на памяць мінскім медыкам пакінуў аўтографы і зрабіў фота з персаналам бальніцы. Свае выбачэнні беларускім фанатам прынеслі ўсе ўдзельнікі калектыва, рокеры апублікавалі пост на сваёй афіцыйнай старонцы ў Facebook.

Зараз арганізатары вядуць актыўныя перамовы з прадзюсарскім цэнтрам Depeche Mode. Шоу ў Мінску альбо перанясуць, альбо наогул адменяць і вярнуць фанатам кошт білетаў. Канчатковае рашэнне прымуць на наступным тыдні.