У другі дзень на пляцоўцы дзіцячага "Еўрабачання" другая дзясятка канкурсантаў

21 ноября 2018

Мінск гэты тыдзень амаль кругласутачна жыве чаканнем фіналу дзіцячага "Еўрабачання". На сцэне "Мінск-Арэны" сёння другі дзень рэпетыцый. На пляцоўку з раніцы паднімаліся канкурсанты з Італіі, Казахстана, Мальты і Польшчы. Зараз на сцэне Сербія. 

За кулісамі знаёміцца з удзельнікамі наш карэспандэнт Юлія Токар. Яна на прамой сувязі са студыяй.

Зараз я знаходжуся ў бабл-руме. Тут утульна, ярка, мыльныя бурбалкі, вядома, не надзімаюць, а вось сцэнічныя вобразы рыхтуюць. Дарэчы, на мне невыпадкова вось такая сіняя байка з еўравізійнай эмблемай - гэта брэндаванае адзенне валанцёраў. Іх на "Мінск-Арэне" працуе больш за 50.

З дзевяці раніцы на сцэну ўжо паднімаліся ўдзельнікі з Італіі, Казахстана, Мальты, Польшы. Зараз сваю песню рэпеціруе 13-гадовая Бояна Радаванавіч з Сербіі. А эстафету ёй перадала наша суседка з Расіі - непераможная Ганна Філіпчук. Дарэчы, падчас прагону, на які даецца 40 хвілін, можна ўносіць карэктывы па святле, падтанцоўцы, траекторыі вакаліста.

Якія музычныя рытмы запаляць сэрца Еўропы, даведаемся ў нядзелю. Але магу смела сказаць, што гледачы ўбачаць такую разнастайнасць жанраў і дзіцячых вобразаў. У нашай здымачнай каманды поўнае акунанне. Студыя, перадаём вам фестывальны зарад.