У Сусветны дзень тэатра аб’явілі лаўрэатаў прэстыжнай прэміі "Хрустальная Паўлінка"

27 марта 2019

Сёння вырашылася адна з галоўных тэатральных інтрыг года. У Сусветны дзень тэатра аб’явілі лаўрэатаў прэстыжнай прэміі "Хрустальная Паўлінка". Галоўная ўзнагарода пакідае Мінск. "Паўлінка" ў хрусталі - у заслужанага артыста Беларусі Аляксандра Парфяновіча - брэнда Магілёўскага абласнога тэатра імя Дуніна-Марцінкевіча. Майстар сцэны пакарае не толькі тэатральныя падмосткі, але і замежны кінематограф. Быў нават заўважаны ў кліпе легендарнага "Ленінграда". Сёння разам з бабруйскай трупай працягвае ствараць тэатральныя прэм'еры.

У спісе лаўрэатаў актрыса Гомельскага тэатра лялек Тамара Гарачава. Яна здабыла "Хрустальнага анёла". Дэбютная "Кветка" ў руках актрысы Магілёўскага драматычнага Веранікі Баранавай. Аднагалосна закрытым галасаваннем камісіі вызначаны і пераможца ў намінацыі "Хрустальная зорка - такая запалілася ў купалаўца Паўла Харланчука. "Хрустальная Паўлінка" - найстарэйшая тэатральная прэмія Беларусі. Сёння яна прайшла ў 27-ы раз.