27 сакавіка - Сусветны дзень тэатра. Традыцыйна ў сваё прафесійнае свята Беларускі саюз тэатральных дзеячаў ушаноўвае лепшых. 24-ты раз урачыста ўручалі прыз "Хрустальная Паўлінка". У гісторыі сучаснага беларускага тэатра гэтую ўзнагароду ў розныя гады атрымлівалі Стэфанія Станюта і Расціслаў Янкоўскі, Валерый Раеўскі і Наталля Гайда. Хто сёння ўдастоіўся прызнання Мельпамены, ведае Ніна Мажэйка.
Паўлінка, зорка, кветка і анёл у хрустальным выкананні. Не проста ўзнагароды для тэатральнага свету. Прызнанне прафесіяналізму, якое вымяраецца ступенню празрыстасці таленту. Гэтай цырымоніі чакаюць штогод - традыцыя, за плячыма якой дзяржава, даніна майстэрству.
Яе каларатурнае сапрана - самы высокі жаночы голас у оперным рэгістры - адкрыла шлях на вядучыя пляцоўкі свету. Разіне ў "Севільскім цырульніку" апладзіравалі стоячы. Бездакорнаму таленту народнай артысткі СССР - узнагарода пад стан – "Хрустальная Паўлінка".
Статуэтку ад тэатралаў галоўнай гераіні прывезлі асабіста ў хатнія дэкарацыі.
Служыць у тэатры, дзе гледача амаль што немагчыма падмануць, у Тэатры юнага гледача працуюць толькі па прынцыпе «веру». Артыстычны стаж, цяжка паверыць, больш за 60 гадоў.
І вось заслужаная ўзнагарода знайшла свайго заслужанага. Той самы выпадак, калі "Хрустальную Паўлінку" перадаюць у мужчынскія рукі.
"Хрустальная Паўлінка" з'явілася ў 90-я. Той самы час, калі культура выйшла на другі план. Каб падтрымаць творчую эліту краіны, прафесіяналаў, на якіх трымаецца тэатр, стварылі прэмію. За 25 гадоў існавання гэта - 24-я цырымонія.
Перад пачаткам творчы бамонд вядзе размовы - гэта, бадай, адзіны дзень у сезоне, калі выхадны афіцыйны. У Сусветны дзень тэатра могуць сабе дазволіць. Тым больш прэмія - прыемная нагода пабачыць калег. У Беларусі працуюць каля 30-ці прафесійных і некалькі соцень самадзейных тэатральных калектываў.
Хрустальную кветку даюць дэбютантам. Сёлета кветак, як і паўлінак, было дзве. Маладыя таленты на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага зусім не нонсэнс.
Павел Еўтушэнка адносна нядаўна працуе ў трупе - з 2013 года. Зараз, як кажуць, у топе - вядучыя ролі ў прэстыжных пастаноўках тэатра. Котэ ў "Выхадках Ханумы" ці Закаханы ў італьянскай камедыі дэль артэ. Авацыі зрывае незалежна ад жанру. Ураджэнец Бранска скончыў Гродзенскі музычны каледж па класе дырыжор.
Перад тым як атрымаць сваю першую дзяржаўную ўзнагароду, плённа падбіраў гардэроб.
Артысты трупы драматычнага тэатра імя Максіма Горкага са статусам нацыянальнага і акадэмічнага аказаліся не аднойчы ў святле сафітаў. Мастацкі кіраўнік Сяргей Кавальчык апладзіраваў у зале. Сёння авацыі заслужана дасталіся сапраўдным патрыярхам горкаўскай сцэны. Хрустальную зорку ўручылі Валерыю Шушкевічу.
Адказную прафесію артыста Лялечнага тэатра таксама падкрэслілі. Вядучы майстар сцэны Алег Рыхтэр, каб дакрануцца да крылаў хрустальнага анёла, прыехаў з Віцебска. Вядучы майстар сцэны ведае тыя самыя нітачкі, за якія трэба цягнуць, каб падабацца публіцы.
Стэфанія Станюта, Расціслаў Янкоўскі, Валерый Раеўскі - імёны тых, хто ў розныя часы атрымаў "Хрустальную Паўлінку". Патрыярхі беларускага тэатра. Сёння яны таксама былі ў святле сафітаў – тыя, без каго немагчыма ўявіць беларускі тэатр. Тыя, хто сёння натхняе новае пакаленне на творчы пошук і бездакорнасць справы.













