Ва Усіхсвяцкім храме прэзентавалі кнігу "Звон Белай Русі"

25 мая 2016

Ва Усіхсвяцкім храме ў Мінску прэзентавалі настольны дапаможнік для званароў - кнігу "Звон Белай Русі". Для стварэння манаграфіі мастацтвазнаўца Алена Шацько правяла ў экспедыцыях практычна 15 гадоў. Аўтар аб'ездзіла 287 населеных пунктаў і даследавала беларускія званы з улікам гістарычнай, музычнай і духоўнай спецыфікі. У аснову кнігі леглі інтэрв'ю духавенства, вернікаў і саміх званароў.

Кніга напоўненая фатаграфіямі і геаграфічнымі картамі. Да выдання прыкладаюцца і два дыскі, якія спросцяць навучанне званароў.