У Францыі ў тэатры "Атэльер" адбыўся паказ спектакля "Гэта ўсё яна"

6 мая 2018
У Францыі ў тэатры "Атэльер" адбыўся паказ спектакля "Гэта ўсё яна" - Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Пастаноўка, якая атрымала ў 2017 прэстыжны прыз тэатральнай асацыяцыі "Турнісоль", прайшла ў Францыі з сапраўдным аншлагам. З захапленнем успрыняла спектакль парыжская публіка. Нямала пахвальных водзываў і ад французскіх СМІ. Дарэчы, гэта не першае выступленне беларускіх артыстаў на французскіх падмостках. Тут ужо былі з гастролямі Тэатр оперы і балета і Тэатр імя Янкі Купалы.