Апошнюю прэм'еру Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы ўбачаць у Парыжы! Ужо заўтра ў Францыі купалаўцы пакажуць Пана Тадэвуша - пастаноўку паводле паэмы Адама Міцкевіча, напісанай аўтарам, дарэчы, які знаходзіўся ў парыжскай эміграцыі 180 гадоў таму назад. Шляхецкую гісторыю ў двух дзеяннях на сцэне тэатра МС-93 у Бабіньі прапануюць на беларускай мове з французскімі субцітрамі. Парыжане ўбачаць адзін з самых складаных і багатых па сцэнаграфіі спектакляў.
Напярэдадні трупа з пяцідзесяці артыстаў адправілася ў парыжскую камандзіроўку. У Францыі трупа галоўнага тэатра Беларусі не ўпершыню - з 2010 года яна двойчы правезла па французскіх гарадах нашумелы спектакль Вяселле. Паказ жа Пана Тадэвуша прымеркаваны да Дзён культуры Беларусі ў Францыі, якія стартавалі ў сакавіку і на працягу года прадстаўляюць французам нашы дасягненні не толькі ў тэатральным, але і выяўленчым, кінамастацтве і літаратуры.














