У Палацы спорту аб'явілі імёны пераможцаў нацыянальнага фэшн-конкурсу "Млын моды"

17 мая 2017

У фінал больш чым з паўтысячы удзельнікаў трапілі 118 дызайнераў з розных куткоў Беларусі. І гэтыя лепшыя сёння прапанавалі на суд журы, у тым ліку міжнароднага - з Латвіі, Іспаніі, Польшчы, Расіі і Украіны - свае калекцыі. Пераможцаў - усяго 15 па васьмі намінацыях. У якасці ўзнагароды лаўрэаты атрымалі права прадставіць сваю калекцыю на подыумах Еўропы і прайсці навучальныя семінары ў лепшых замежных школах моды Мілана, Парыжа, у Польшчы.

Фэст-конкурс "Млын моды" праходзіць у Беларусі 26-ы раз. Этапы адбору, майстар-класы і семінары пачынаюцца ўвосень і доўжацца амаль год. Як вынік - дэфіле за права звацца адным з лепшых дызайнерам у беларускім свеце моды.