У Палацы Рэспублікі сабралася эліта беларускага тэлебачання

20 мая 2016

Ужо ў гэтыя хвіліны ў Палацы Рэспублікі сабралася эліта беларускага тэлебачання. Лепшыя сёння атрымаюць запаветную "Тэлевяршыню".

У зале і тыя, каго вы пазнаеце з тысячы, і тыя, хто застаецца за кадрам. За своеасаблівы тэлевізійны "Оскар" пазмагаюцца буйныя рэспубліканскія і рэгіянальныя кампаніі. У конкурсе 25 намінацый. Журы вызначыла па тры фіналісты ў кожнай з іх. Толькі лепшыя паднімуцца на сцэну Палаца Рэспублікі. Арганізатары падрыхтавалі нямала сюрпрызаў. Напрыклад, музычныя паўзы сёлета будуць запаўняць не прафесійныя артысты, а самі работнікі тэлебачання. Суправаджае цырымонію Прэзідэнцкі аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна. Аб намінантах і ўладальніках "Тэлевяршыні" распавядзём у "Панараме".