У Палацы Рэспублікі праходзіць канцэрт Нані Брэгвадзэ і Вахтанга Кікабідзэ "З Грузіі з любоўю"

6 декабря 2019
На сцэне Вялікай залы сёння па-сапраўднаму  народныя артысты Нані Брэгвадзэ і Вахтанг Кікабідзэ. Легендарныя выканаўцы прыехалі ў Мінск у якасці паслоў дружбы паміж Беларуссю і Грузіяй. Сёлета дыпламатычным адносінам паміж нашымі краінамі споўнілася 25 гадоў. Музычнае шоу (нягледзячы на вялікую залу - амаль 3 000 месцаў) атрымалася даволі камерным. Куміры мільёнаў гледачоў на постсавецкай прасторы выконваюць хіты ў суправаджэнні Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Грузіі пад кіраваннем дырыжора і кампазітара Нікалаза Рачвелі. Адкрыла канцэрт каралева раманса Нані Брэгвадзэ.

Напярэдадні выступлення ў Мінску пагутарыў з карэспандэнтамі Агенцтва тэленавін і легендарны Міміно - Вахтанг Кікабідзэ. Народны артыст Грузінскай СССР прызнаўся ў любові Беларусі, а таксама расказаў, якім бачыць будучыню нашых краін. Пра гэта і не толькі глядзіце ў гэту нядзелю ў "Галоўным эфіры".