У Палацы мастацтваў адразу некалькі новых экспазіцый

11 июля 2019

У сталіцы ў Палацы мастацтваў адразу некалькі новых экспазіцый. Адна з іх - персанальная выстава жывапісу і графікі беларускага мастака Аляксандра Пашкевіча, прымеркаваная да юбілею майстра. Яго творы гарманічна сумяшчаюць традыцыі і сучаснасць, а таксама розныя стылі ў мастацтве. Частка работ мастака зроблена ў ваеннай тэматыцы і прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі.