У Палацы мастацтваў - адразу 4 выставы

8 июля 2020
Экспазіцыя паўтары тысячы квадратных метраў! На вернісаж адразу чатырох выстаў сёння запрашае Палац мастацтваў на Казлова ў Мінску. Адна з іх прысвечаная юбілею Бабруйскай арганізацыі Саюза мастакоў. Сёлета аднаму з самых нешматлікіх, але найстарэйшых аб'яднанняў, - 30 гадоў! У экспазіцыі рэтраспектыва карцін 15 лепшых майстроў гэтага абласнога горада. Частка работ - гэта калекцыя Бабруйскага мастацкага музея, некаторыя перададзеныя мастакамі з персанальных збораў.

Усяго ў чатырох выставах у Палацы мастацтваў - амаль паўтысячы твораў беларускага мастацтва, выкананых у цалкам розных жанрах, стылях і тэхніках.