У Палацы мастацтваў адкрылася юбілейная выстава Святланы Урублеўскай

30 апреля 2019

У экспазіцыі 60 палотнаў. Адлюстравана гісторыя гербоў шаснаццаці беларускіх гарадоў, а таксама кітайская і японская каліграфія. Святлана Урублеўская прапануе малюнак, які імкнецца перадаць на пісьме не толькі сэнс, але і стан душы. Каліграфія – гэта філасофія, своеасаблівая духоўная практыка, старажытнае мастацтва, якое Святлана Урублеўская дасканала вывучала і зараз прадэманстравала гледачу сваё бачанне.

Святлана Урублеўская ўдзельнік міжнародных пленэраў у Польшчы, Украіне, Лiтве і Латвіі. Яе работы таксама захоўваюцца ў музеях Беларусі, Расіі і Украіны.