У Палацы мастацтваў дэманструюць розныя аспекты творчасці Алены Лось

25 апреля 2019
У Палацы мастацтваў экспазіцыя “Этнаграфія” дэманструе розныя аспекты творчасці Алены Лось. Аўтарская тэхніка - складаная апрацоўка тэкстылю: аплікацыя, пляценне, роспіс тканіны, ручное фарбаванне, штампаванне, батык. Карціны і брошкі створаныя за апошнія 35 гадоў. Алена Лось выкарыстоўвае ў сваіх творах веды па этнаграфіі, народным мастацтве і дэманструе віртуознае валоданне рознымі матэрыяламі.

Мастачку Алену Лось захапляюць як героі народнага фальклору, так і гістарычныя вобразы, а таксама партрэты стваральнікаў казак і легенд, сімвалы і знакі. У выхадныя выстава папоўніцца продажам аўтарскага адзення.