У Палацы дзяцей і моладзі прайшоў этналінгвістычны фестываль Multi-Culti

8 апреля 2019

Пластычны перформанс, танец з лотасам і лезгінка. У Палацы дзяцей і моладзі прайшоў этналінгвістычны фестываль. Multi-Culti аб'яднаў творчасць народаў, якія пражываюць на тэрыторыі нашай краіны. У праграме прымалі ўдзел калектывы з Азербайджана, Арменіі, Кітая, Карэі, Малдовы, Ізраіля, Расіі, Польшчы і Украіны.

Ліяна Чыцінашвілі, загадчыца цэнтра міжнародных камунікацый Палаца дзяцей і моладзі г. Мінска "Мы ведаем, што Беларусь - гэта вельмі талерантная краіна. Тым самым мы выказваем павагу да іншых народаў, якія пражываюць у нас у краіне. І хочам пазнаёміць Беларусь і іншыя народы паміж сабою і паказаць даніну павагі адно аднаму. У далейшым мы збіраемся працягваць гэтую традыцыю - ужо на больш маштабным узроўні".

Падчас фестывалю можна было паўдзельнічаць у майстар-класах па армянскім пісьме ці наведаць лекцыю па музыкатэрапіі.