Пазарэпертуарны паказ ад Тэатра імя Горкага

20 апреля 2020
Пакуль у артыстаў няма магчымасці іграць на сцэне і збіраць залу для гледачоў, яны выходзяць у віртуальны фармат. Напярэдадні сталічны Рускі тэатр правёў анлайн спектакль-чытку "Баль падчас чумы" паводле п'есы А.С.Пушкіна. Пад здымачную пляцоўку абсталявалі Малую сцэну тэатра, а ў якасці дэкарацый толькі стол, крэслы і свечкі. Новую працу паглядзела 80 тысяч гледачоў, трансліравалі адразу на 6 платформах, у тым ліку ў рамках замежнай праграмы Расійскага федэральнага цэнтра падтрымкі гастрольнай дзейнасці "Вялікія гастролі". Відэаверсія спектакля-чыткі захавана на YouTube-канале тэатра.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя