Уладзіміру Пракапцову - 66

8 августа 2019

Генеральнаму дырэктару галоўнай карціннай галерэі краіны - 66. Уладзімір Пракапцоў кіруе прасторамі Нацыянальнага мастацкага два дзесяцігоддзі. Дзякуючы яго ініцыятыве Ватыкан убачыў збор беларускіх ікон. Наша краіна ў будучыні атрымае першы музейны квартал. Акрамя гэтага, Пракапцоў падтрымлівае імідж мастака. Яго карціны ўпрыгожваюць сталыя экспазіцыі беларускіх музеяў. Пяць дзясяткаў перадаў у дар Добрушскаму музею. Мастацтвазнаўца і пісьменнік працуе над серыяй кніг пра знакамітых мастакоў-беларусаў.

Падрабязнасці і невядомыя факты жыцця майстра раскрые праект тэлеканала "Беларусь 3" "Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака". Сёння ў 10:45.