Уладзіміру Гасцюхіну - 73! Дакументальны фільм-споведзь з акцёрам у галоўнай ролі на "Беларусь 3"

10 марта 2019
Здраднік Рыбак ва "Узыходжанні", майстар  "Палявання на ліс" і любімы гледачамі "Дальнабойшчык". Акцёру Уладзіміру Гасцюхіну -  73! У багажы народнага артыста Беларусі і лаўрэата Дзяржпрэміі СССР - каля 100 кінапрац ад вядучых рэжысёраў постсавецкай прасторы. Гасцюхін - родам са Свярдлоўска, але менавіта Мінск знайшоў для яго  лёсавызначальныя ролі. З 1986 года ў складзе Тэатра-студыі кінаакцёра. Такім чынам, сёння ў прайм-тайме тэлеканала "Беларусь 3" - "Апусканне" ў жыццё Гацюхіна. Дакументальны фільм-споведзь пасля нашумелай стужкі Міхаіла Пташука "Вазьму твой боль" з акцёрам у галоўнай ролі.

Старт тэлевізійнай рэтраспектывы аб народным артысце  ў 21:05.