"Уладзімір Мулявін і Лідзія Кармальская. Недамоўленае…"

17 декабря 2016

Невядомыя факты біяграфіі Уладзіміра Мулявіна сабрала на старонках адной кнігі дачка легендарнага кампазітара ў суаўтарстве з вядомым музыказнаўцам. "Уладзімір Мулявін і Лідзія Кармальская. Недамоўленае…".

Сёння пройдзе ўрачыстая прэзентацыя кнігі ў вялікай зале філармоніі. Выхад новага выдання - аб жыцці беларускага Пясняра - завершыць юбілейны год святкавання 75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна.

Расказвае Вольга Мядзведзь: Аповед пра легендарнага Песняра, якім яго не ведалі. Выданне эксклюзіўнае - усяго 500 экзэмпляраў. Гісторыя жыцця Мулявіна з дзяцінства па 1975 год. Упершыню будзе апублікавана асабістая перапіска Мулявіна з яго першай жонкай.

Ідэя аб стварэнні кнігі ўзнікла яшчэ ў нулявых. Аднак напісанне пачалі толькі год таму. Унікальныя дакументы і асабістыя ўспаміны збіралі ў прамым сэнсе па ўсім свеце. Гісторыя "Уладзіміра Мулявіна і Лідзіі Кармальскай. Недамоўленае…" змясцілася на 455 старонках. Том вагой 1900 грамаў упершыню раскажа пра шлях артыста да славы.

Кніга складаецца з трох блокаў. У першы ўвайшлі ўсе дакументальныя знаходкі - атрымаўся новы Мулявінскі архіў. Другі блок прафесійны. Успаміны калег, асабістыя фотаздымкі, якія ніхто не бачыў. Усяго ў кнізе 613 адсканіраваных ілюстрацый. Вядома, не абышлося і без музычнай хронікі.

Трэці і самы важны блок кнігі - асабістая перапіска Мулявіна і Кармальскай. У перыяд з 1965 па 1966 пара не магла быць разам. Музыкант быў у арміі, а артыстка арыгінальнага жанру "свіст" ездзіла па гастролях. Звязвалі іх лісты, якія ўпершыню ўбачаць публічны свет.