Уладзімір Мяньшоў адзначае юбілей

17 сентября 2019
Вядомы рэжысёр, акцёр і народны артыст Расіі Уладзімір Мяньшоў адзначае сёння юбілей. Уладзіміру Валянцінавічу спаўняецца 80 гадоў. Артыст пачынаў кар'еру як акцёр - на яго рахунку амаль 120 роляў. Сапраўдную славу яму прынесла яго рэжысёрская работа над фільмам "Масква слязам не верыць". Поспех карціны аказаўся фантастычным - у першы год пракату фільм убачылі 90 млн гледачоў. А ў Лос-Анджэлесе стужку нават удастоілі статуэткі "Оскар" за лепшы фільм на замежнай мове. Яшчэ адной усенародна любімай карцінай стаў фільм Мяньшова "Каханне і галубы", дзе галоўную ролю выканала Людміла Гурчанка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Мяньшова з 80-годдзем. Кіраўнік дзяржавы пажадаў артысту моцнага здароўя, новых поспехаў, шчасця і дабрабыту і выказаў упэўненасць, што яго творчасць яшчэ  многія гады будзе дарыць радасць і добры настрой адданым прыхільнікам.