10 сакавіка беларусы павіншавалі любімага народнага артыста з юбілеем. Уладзіміру Гасцюхіну - 70 гадоў. Віншаванні акцёру накіраваў і Кіраўнік дзяржавы. Адзін з самых запатрабаваных акцёраў па-сапраўднаму любімы гледачамі розных пакаленняў. З імем Уладзіміра Гасцюхіна асацыююць беларускі характар. Яго завуць чалавекам з народа. А ён і ў кіно стаў сваім. У фільматэцы Гасцюхіна больш як сотня стужак, сярод іх - "Сотнікаў", "Ціхі дон", "Час выбраў нас", "Узыходжанне", "Сын за бацьку" … У чым заняты Гасцюхін сёння, і якая роля яшчэ не сыграная. Рэальнае жыццё акцёра - у кадры і за кадрам. "Галоўны эфір" адправіўся ў госці да юбіляра.
Вось так - эмацыйна і без купюр. Аднак з народным артыстам мы гутарылі не толькі на гэтыя тэмы. Поўную версію глядзіце на нашым канале ў праекце "Актуальнае інтэрв'ю" ў сераду ўвечары пасля "Панарамы".













