Смак Францыі ў 18 установах Мінска

22 марта 2018

Фуа-гра, багеты і французскі сыр. Учора беларуская сталіца далучылася да самай вялікай вячэры свету. Гастранамічны фестываль "Смак Францыі" аб'яднаў больш за тры тысячы рэстаранаў свету. У Мінску акцыю падтрымалі 18 устаноў. З французскай гала-вячэры Дар'я Тарасава.

Шчодры аперытыў, закуска, асноўная страва, сырная талерка, дэсерт. У гэты вечар дэлікатэсы гатавалі як ніколі скрупулёзна. Певень у чырвоным віне і травах. Гародніна на гарнір аль дэнтэ. Урачыстасці эстэтыкі і смаку папярэднічаў майстар-клас у сталічнай кулінарнай школе "Аб ежы" ад шэф-кухара Марка Ульрыха.

Французскія стравы з мясцовых прадуктаў. Беларускія шэф-кухары ўпэўненыя, паказаць клас гастраноміі магчыма, выкарыстоўваючы інгрэдыенты ўласнай вытворчасці. Імпарт французскіх зусім не абавязковы, бо нават у нас у краіне ёсць птушкі, якіх выгадоўваюць спецыяльна для фуа-гра - стравы, упадабанай гурманамі.

Французская кухня не проста заканадавец гастранамічнай моды ў свеце гурманаў, але і своеасаблівы феномен. Экспертамі міжурадавага камітэта ЮНЕСКА яна занесеная ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Французская гастраномія - гэта адна з нямногіх нацыянальных кухняў свету, якая ўваходзіць у гэты рэестр.

Французскі акцэнт гастранамічнага свята - гала-вячэра ў рэзідэнцыі пасла. У вытанчаным меню - дэлікатэсы Блакітнага берагу. Тартар з тунца, біф-бургеньен - гэта французская класіка, канфі з качкі з каштанавым пюрэ і, вядома ж, рататуй. Рэнамэ беларускіх павароў пацвярджае выразная паслядоўнасць страў, якая з'яўляецца візітнай кулінарнай карткай Францыі.

Чырвонай ніткай вялікай вячэры ў гэтым гастранамічным сезоне стаў адзін з французскіх рэгіёнаў Новая Аквітанія, які славіцца сваімі знакамітымі вінаграднікамі, сырамі і вустрыцамі. Фестываль - своеасаблівая даніна памяці эталоннай кухні і так званым эпікурэйскім вячэрам. Так яшчэ сто гадоў таму ў вызначаны дзень у розных гарадах свету гатавалі французскія стравы.