Віцебская танцавальная група “Інфініці” ў фінале шоу "Я магу!"

25 марта 2015

Яны марылі стаць дактарамі і ніколі - артыстамі. Але вядомымі на ўсю краіну іх зрабіла менавіта сцэна. Віцебская танцавальная група “Інфініці” па выніках галасавання гледачоў выйшла ў фінал народнага шоу талентаў "Я магу!" 

На рэпетыцыю вулічных танцаў у перапынку паміж лекцыямі па анатоміі фіналісты запрасілі Вольгу Маслоўскую.

Будучыя дактары, яны лепш за іншых ведаюць: рух - жыццё. А танец - яшчэ і зарад пазітыву. Танцуюць, паміж іншым, будучыя правізары, хірургі, тэрапеўты. “Інфініці” - гэта каманда студэнтаў Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта. Як атрымліваецца сумяшчаць харэаграфію з навукай, застаецца загадкай. “Інфініці” паказвае вулічныя танцы. У групы ўжо з'явіліся адданыя прыхільнікі.

Менавіта гледачы вывелі вулічны мадэрн-балет з Віцебска ў фінал шоу "Я магу!" За “Інфініці” прагаласавалі амаль 10 000 чалавек. І гэта нягледзячы на жорсткую, але, як прызнаюць самі танцоры, справядлівую крытыку журы.

І пакуль аднакурснікі і вахцёры студэнцкага інтэрната бурна абмяркоўваюць перамогу “Інфініці”, каманда ўжо працуе над новай харэаграфічнай пастаноўкай.

Наперадзе фінал, а значыць, напал пачуццяў нарастае. Расце і цікавасць да шоу ў гледача. Старонку "Я магу!" на сайце Белтэлерадыёкампаніі за 7 дзён наведалі 16 000 чалавек, у дзень эфіру паўфіналу - амаль 8 000, і гэта ў тры разы больш, чым на мінулым тыдні. Дарэчы, аўдыторыя большае і за кошт карыстальнікаў смартфонаў. Яшчэ 5500 чалавек праглядзелі групу праекта "Вконтакте". Актыўней за ўсіх на гэтым тыдні былі гледачы з Мінска, Віцебска, Баранавіч, Магілёва і Гродна. І дарэчы, удзельнікі гэтых гарадоў ужо ў фінале.