Віцебск рыхтуецца сустракаць гасцей "Славянскага базару"

12 июня 2023

Застаецца 32 дні да XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Не толькі аб магіі лікаў сёння ішла размова падчас вялікага прэс-тура для журналістаў.

На самыя любімыя канцэрты - адкрыцця і закрыцця - білеты ўжо раскупленыя. Таксама папулярнасцю карыстаюцца праекты Саюзнай дзяржавы. У 2023 годзе яны пройдуць у пашыраным фармаце. Па-новаму зайграе Летні амфітэатр - яго арка стане часткай сцэнаграфіі, расшырацца і візуальныя магчымасці.  КЗ "Віцебск" сустрэне гасцей абноўленымі фасадамі і маляўнічай тэрыторыяй. Сюрпрызы рыхтуюць на пляцоўках пад адкрытым небам.

На легендарную сцэну Летняга амфітэатра выходзілі прадстаўнікі больш як 80 краін. Яна вытрымала больш як 2 тыс. тон абсталявання. Сцэнаграфія не паўтаралася ні разу. І гэта за ўсю гісторыю. Здзівіць гасцей і 32 фестываль!