Віцебск рыхтуецца да адкрыцця "Славянскага базара"

13 июля 2017

Да ўрачыстай цырымоніі застаецца менш чым дзве гадзіны. Сёлета ў форуме прымаюць удзел 36 краін.

За фестывальным жыццём сочыць наш карэспандэнт Ніна Мажэйка (прамое ўключэнне).

Добры вечар! Увесь тыдзень Віцебск літаральна жыве на фестывалі і фестывалем. Горад ператварыўся ў вялізную арт-пляцоўку. Госці міжнароднага форуму працягваюць прыбываць у горад, дзе зусім хутка ў поўную сілу загучаць фанфары "Славянскага базара".

Шматлікія трапілі на гала-канцэрт Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск -2017". Сёння падвялі вынікі двухдзённага вакальнага спаборніцтва. І трэба сказаць, перамог вопыт. Гран-пры конкурсу атрымала беларуска 12-гадовая Марыя Магільная. Дарэчы, знаёмая тэлегледачам. Дзяўчынка не раз трапляла ў фінал Нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне". Юная вакалістка выступіла суаўтарам адной з конкурсных кампазіцый. Зараз я папрашу рэжысёраў паказаць фрагмент яе выступлення.

Адразу пасля свайго пераможнага выступлення, Маша дала інтэрв'ю. 

13 ліпеня - памятны дзень для ўсіх прыхільнікаў творчасці народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча. Сёння яму споўнілася б 65.

Канцэрт памяці легендарнага выканаўца ўжо пачаўся ў КЗ "Віцебск". Музычны рэквіем абсалютна дабрачынны. Трапіць туды можна бясплатна.

Артысты айчыннай эстрады, яго сябры і калегі па цэху выконваюць хіты народнага артыста.

Адразу пасля выпуску "Навін" - фільм памяці Аляксандра Ціхановіча. 39-хвіліннае дакументальнае кіно падрыхтавалі мае калегі з Агенцтва тэленавін.