Віртуальны тур па майстэрнях беларускіх мастакоў

27 мая 2020
Павольна пакрочыць па майстэрні графіста савецкіх кніжак Васіля Славука і дэталёва разгледзець творчы хаос мастакоў. Па-за афіцыйнымі выставамі. З дапамогай прадакшэн-платформы Art is упершыню пяць рабочых прастор "застылі" ў сферы  на 360 градусаў. Кожны можа змяніць пункт агляду,  падрабязна  вывучыць  інструменты і паназіраць за працэсам малявання сучасных майстроў. Старт праекту дала ўдзельнік Беларускага саюза мастакоў  Святлана Петушкова. Яна мае асабістую графічную майстэрню, якую захацела паказаць у віртуальнай прасторы.

У туры з'явяцца біяграфіі майстроў і стане больш дэталяў

Зараз сэрвіс знаходзіцца ў працэсе тэсціравання. У будучыні спецыялісты дададуць кароткія біяграфіі мастакоў і яшчэ больш дэталізуюць карцінку. Папоўніцца і спіс віртуальных майстэрняў. А з восені Беларускі саюз мастакоў арганізуе open space.