"Вілісы. Фатум" упершыню на сцэне Вялікага тэатра

11 сентября 2020
Вялікі тэатр Беларусі працягвае парад прэм'ер. Напярэдадні  на галоўных акадэмічных падмостках краіны ажылі партытуры Джакама Пучыні. Такі бонус для сваёй аўдыторыі Вялікі паднёс за 5-месячную адсутнасць у культурным жыцці. 

Падрабязнасці - у Дар'і Тарасавай. Публіка прыйшла на Пучыні, але, здаецца, не чакала:  замест спектакля багема ўбачыць прэм’еру. Партытуры італьянца ўсё ж такі прагучалі. Вось толькі замест гісторыі пра Парыж і сучасных мастакоў на сцэне разыгралі "Вілісы. Фатум". Сімвалічна, што для кампазітара гэты матэрыял стаў першай сцэнічнай працай, а для прымы Аксаны Волкавай - дэбютам у рэжысуры.


"Вiлiсы. Фатум". Прэм'ера ў Вялiкiм - сiнтэз оперы i балета 


Партал у той свет - на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. Такое мастацкае рашэнне ў выглядзе маштабных бутафорскіх люстэркаў для Віліс убачыла ўладальніца прэміі "Залатая маска" і мастак-пастаноўшчык Этэль Іопша. Гісторыю пра разбітыя сэрцы на сцэне распавядалі не толькі салісты оперы, але хор і балет. А для таго, каб гісторыя пра прывiды нявест, падманутых жаніхамі, прагучала пераканаўча - два акты падмацавалі відэакантэнтам. А гэта каля сотні дубляў і гадзіны знятага матэрыялу. Да прэм'еры салістам оперы літаральна прыйшлося дамовіцца з гравітацыяй. Па задумцы рэжысёра, народная артыстка Анастасія Масквіна лунала над сцэнай.

Не толькi знакамiтыя арыi маэстра Пучыні. У Вілісах пашырылі музычны рад. У спектаклі прагучала і мініяцюра "Хрызантэмы". Яна ж стала дадатковай сюжэтнай лініяй для персанажа Сірэны. Прэм’ерная партыя дасталася Вользе Гайко. Дарэчы,  яе гераіня ў арыгінале з’яўляецца толькі мелькам. I гэта ўжо своеасаблівы фатум для спектакля. 


У новым сезоне па-сучаснаму загучыць і класіка


Балет "Шчаўкунчык" у новай рэдакцыі Валянціна Елізар’ева на сцэне дадуць у кастрычніку. Пасля ў рэпертуары чакаюцца оперы "Фаўст" і "Пінокіа".