Вільгельм Кайтэль расказаў аб супрацоўніцтве Rammstein з Белтэлерадыёкампаніяй

8 октября 2018

Сёння ў Доме радыё прайшла рэпетыцыя сімфанічнага аркестра і хору Белтэлерадыёкампаніі з удзелам знакамітага нямецкага імпрэсарыа Вільгельма Кайтэля. Імпрэсарыа працуе з нашымі выканаўцамі над музычнай праграмай да Вялікадня. Мінулы неафіцыйны візіт галоўнага віноўніка калабарацыі Белтэлерадыёкампаніі і эпатажных рокераў стаў не проста сенсацыяй для ўсёй музычнай індустрыі, але і парушыў маўчанне саміх Rammstein пасля працяглай творчай паўзы. Так, некалькі кампазіцый будучага рэлізу Rammstein запісаныя пры ўдзеле хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Над музычным матэрыялам працавалі ў сценах Дома радыё.

Вільгельм Кайтэль, піяніст, дырыжор, імпрэсарыа (Германія): "Першапачаткова быў дагавор з прадзюсарам і з групай Rammstein аб тым, што ніхто не будзе ведаць, куды мы ляцім і што мы будзем тут рабіць, тым больш, што будзе праводзіцца нейкі запіс. Гітарыст нават змяніў імя ў сваім пашпарце, каб ніхто не даведаўся падрабязнасці. Запіс прайшоў цудоўна. Нам удалося злавіць рытм. Усёй камандзе вельмі спадабалася і студыя, і сам горад, яны вельмі задаволеныя і гатовыя супрацоўнічаць".

З камандай Белтэлерадыёкампаніі Вільгельма Кайтэля звязвае сумесная гастрольная дзейнасць. Так, з аркестрам медыяхолдынга знакаміты імпрэсарыа працаваў у туры Disney in concert. Дзякуючы Кайтэлю, наш хор таксама гучаў у нямецка-аўстрыйскай праграме Zimmer Tour.