Вілейскі жывапісец Эдуард Мацюшонак прапанаваў беларускай публіцы палотны-рэканструкцыі

13 августа 2018

Сваю персанальную выставу майстар пэндзля прысвяціў Году малой радзімы. У экспазіцыі з нацыянальным каларытам "Радзіма. Рэканструкцыя" - родныя краявіды: мястэчка Глыбокае, дзе вырас аўтар, гістарычныя будынкі, якіх больш няма на карце Беларусі. Працуючы з фактамі, аўтар звяртаўся да нацыянальных архіваў. Для Мацюшонка гэта ўжо 32 персанальны вернісаж. Тут і раннія палотны аўтара, і зусім свежыя творы мастацтва.

Сёння з малой радзімай Эдуарда Мацюшонка звязваюць і яго вучні. У вілейскай гімназіі майстар навучае новае пакаленне беларускіх жывапісцаў, выкладае будучым мастакам айчынную і сусветную мастацкую культуру.