Вілейскія скрыпачы - пераможцы міжнароднага музычнага гранд-конкурсу

7 февраля 2020
Дзевяць галасоў ва ўнісон. Вілейскія скрыпачы - пераможцы міжнароднага музычнага гранд-конкурсу, які прайшоў у сталіцы. Узорны ансамбль "Камплімент" - гэта калектыў мясцовай дзіцячай школы мастацтваў - ужо другі раз паспяхова выступае на творчым спаборніцтве. У сэт-лісце таленавітых школьнікаў - не толькі класіка, але і саўнд-трэкі. Напрыклад, музыка да мультфільма "Аладзін". Зараз у школьнікаў падрыхтоўка да новага творчага спаборніцтва. Вясной скрыпачы выступяць на абласным музычным фестывалі, а летам упершыню адправяцца на конкурс у Санкт-Пецярбург.