Віктар Дробыш і Філіп Кіркораў падзяліліся прагнозамі, як ацэняць выступленні беларусы і расіяне

17 мая 2019

У Тэль-Авіве сёння пройдзе генеральная рэпетыцыя фіналу "Еўрабачання". Праз некалькі гадзін (у 22:00) у Тэль-Авіве стартуе генеральная рэпетыцыя фіналу "Еўрабачання". Гэтыя выступленні 26-ці ўдзельнікаў конкурсу будзе ацэньваць нацыянальнае журы кожнай з краін. А ўжо заўтра  падчас прамога эфіру свае балы выставяць тэлегледачы з дапамогай тэлефоннага або смс-галасавання. У букмекераў па-ранейшаму лідзіруюць Нідэрланды, Швейцарыя, Іспанія, Швецыя, а таксама Кіпр. 

Нагадаем, беларуская ўдзельніца ЗЕНА выйдзе на сцэну пад 19-м нумарам! Цікаўна, што зараз на конкурсе сваіх артыстаў прадстаўляюць два вядомыя прадзюсары і кампазітары - Віктар Дробыш і Філіп Кіркораў. Нашы журналісты пацікавіліся іх прагнозам: як ацэняць беларусы і расіяне іх выступленні.

Віктар Дробыш і Філіп Кіркораў: "Мы не навязваем 12 за 12. Але калі гэта годна і заслужана… Беларусь прадстаўляе пераможца "Фабрыкі". Моладзь Расіі ведае ЗЕНУ, у Беларусі ведаюць Сярожу. Людзі ведаюць, хто стаіць за Сярожам, і ведаюць, хто стаіць за ЗЕНАЙ".

Нагадаем, што заўтра трансліраваць фінал "Еўрабачання" будуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Пачатак у 22:00.