VII з'езд беларусаў свету праходзіць у Мінску

15 июля 2017

Развіццё нацыянальнай культуры, мовы і традыцый, а таксама нарошчванне ўдзелу дыяспары ў жыцці краіны. Аб гэтым сёння гаварыў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на адкрыцці VII з'езду беларусаў свету ў Мінску. У форуме ўдзельнічаюць сотні нашых суайчыннікаў з 20 краін. Паводле слоў міністра, з падтрымкай беларускіх дыяспар за мяжой праведзеныя сотні мерапрыемстваў, якія дазваляюць жыхарам іншых краін пазнаёміцца з намі. Уладзімір Макей падкрэсліў, што агульнымі намаганнямі можна больш зрабіць для развіцця эканамічнага супрацоўніцтва з рознымі краінамі, для распаўсюджвання аб'ектыўнай інфармацыі аб Беларусі.

Паводле розных падлікаў, зараз у іншых краінах свету жывуць ад 3 да 4 мільёнаў беларусаў. На думку міністра, гэта свайго роду мяккая дыпламатыя, якая дазваляе навесці культурныя масты з дзяржавамі свету.