Подых Азіі ў цэнтры Мiнска

5 августа 2019

З карэйскай культурай можна было пазнаёміцца ў Верхнім горадзе. Усходняя краіна здзіўляла танцамі з лотасамi і веерамі, маскамі і традыцыйным касцюмам ханбок. Яго, дарэчы, можна было і прымерыць. Прагучаў і папулярны ў Паўднёвай Карэі кей-поп. Гэты музычны напрамак заваяваў папулярнасць ва ўсім свеце. Таксама на сцэне каля ратушы выступілі танцавальныя калектывы.

Эстафету дзён нацыянальных культур дзясятага жніўня падхопіць Эстонія. Свае традыцыі ў Верхнім горадзе краіна пакажа ўпершыню.