Ветэраны Вялікай Айчыннай на фатаграфіях легендарнага Юрыя Іванова

12 мая 2015

Ветэраны Вялікай Айчыннай сталі героямі выставы фатаграфій легендарнага Юрыя Іванова. На здымках - цэлыя аповеды, характары, гісторыя. У фотакарэспандэнта, які ўвайшоў  у лік 100  лепшых фатографаў свету,  найбагацейшы вопыт у розных друкаваных выданнях Беларусі і  персанальныя выставы па ўсёй Еўропе. Выстава "Скрозь час", прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі,   працуе ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры".