Вясну па старажытных традыцыях сустракалі ў Вілейцы

9 апреля 2020
З песнямі пад акардэон, з салодкай выпечкай і гуляннямі. Кожная гаспадыня гатавала булачкі з "сакрэтам" - унутры пажаданні дабрабыту, дастатку і хутчэйшага замужжа (для маладых дзяўчат). Свята ў народзе яшчэ называюць Саракі. Раней яго адзначалі напярэдадні Вялікага 40-дзённага посту. Адзначалі свята ў народных касцюмах з арнаментам. Гэта неад'емны атрыбут.