Вярнуць веліч радавой сядзібе Храптовічаў

21 Жніўня 2017

Некалі ўзорная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага доўгі час знаходзілася ў забыцці. Палацава-паркавы ансамбль у вёсцы Шчорсы з вялізнай тэрыторыяй 35 га сёння выстаўлены на аўкцыён. Аднак набыць нерухомасць з гісторыяй у некалькі стагоддзяў пакуль ніхто не адважыўся. Напярэдадні валанцёры закончылі расчыстку ўладанняў шляхетнага роду. На астравок вытанчанай цывілізацыі ў сучасным стане зірнула Ніна Мажэйка.

У Шчорсы шляхамі Напалеона Орды ў пошуках краявідаў з літаграфій. Вядомы майстар архітэктурнага пейзажу пазайздросціў бы. Тыповы аграгарадок. Усяго на 600 жыхароў. А калісьці камернымі, зусім не па маштабах угоддзямі кіраваў граф ці пан Храптовіч. Тут Міцкевіч пісаў «Гражыну», а Чачот свае «Вясковыя санеты».

Фермеры жылі як за пазухай, не Хрыста - Іахіма Храптовіча. На сто гадоў апярэдзіў свой час - баршчыну замяніў на чынш. Такім чынам сяляне станавіліся арандатарамі.

Выяву герба апошні раз фіксавалі на камеру падчас Першай сусветнай. Вось ён у кнізе нашчадкаў роду Храптовічаў - Міхаіла Буцянёва-Храптовіча. Важная дэталь: пасля смерці апошняга Храптовіча імя і тытул перайшлі да Буцянёвых. Кацярына з дваран - Болатавых. Іх радавы дом з мезанінам знаходзіцца ў Тульскай вобласці.

Вось тут чорным па белым - Болатавых лічыць сваякамі. Сёння Кацярына сябар фонду. Актывістка ўзялася за справу, мяркуе, Рэнесансу ў Шчорсах быць. Больш дакладна, музейнаму комплексу.

Фальварак Мураванка часта блытаюць з руінамі палаца. З вышыні птушынага палёту адразу бачна, што сабой уяўляюць угоддзі. У сукупнасці 35 га. Больш за дзве сотні раслін. Адказнасць за іх захаванасць на сябе ўзяў фонд. Пакуль комплекс пабудоў выстаўлены на продаж. Набыць нерухомасць з гісторыяй у некалькі стагоддзяў ніхто не спяшаецца, таму на тэрыторыі парка ўжо працуюць валанцёры, каб падтрымаць ансамбль хаця б у сённяшнім стане.

За свае сродкі фонд паглыбіцца ў ландшафт паркавай зоны. Для гэтага запросяць спецыялістаў. Яны ж складуць поўны пералік раслін, якія патрабуюць нашай увагі сёння.