Вернісаж у храме кнігі

24 августа 2016

Персанальная выстава маладога мастака Уладзіміра Сайко размешчаная ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі. Арт-праект да 25-годдзя выхаванца Акадэміі мастацтваў - гэта тэматычны мікс з роднымі краявідамі, вобразамі беларускіх жанчын і батальныя сцэны. Увогуле - паўсотні палотнаў, некаторыя з іх уваходзяць у збор ЮНЕСКА ў Францыі.

Уладзімір Сайко, мастак: "Пішу ў тэхніцы, можна яе азначыць рамантычны рэалізм. Гэта тэндэнцыя ў бок імпрэсіянізму і адначасова рэалізму, але з рамантычнай заправай. Я выязджаю па ўсёй краіне і ўдзельнічаю ў рэканструкцыях падзей як мастак-баталіст. Тут ёсць карціны, якія я пісаў за паўгадзіны-гадзіну непасрэдна на месцы гістарычнай рэканструкцыі".

Нягледзячы на юны ўзрост, Уладзімір Сайко ўжо выпрабаваў сябе ў ролі педагога. Перавагу аддае гісторыка-батальнаму жанру, а ўрокі праходзяць на свежым паветры.