Вернісаж-агляд дзейнасці архітэктара Любові Нардштэйн у мастацкай галерэі Савіцкага

11 октября 2017

І вось сінтэз мастацтва і архітэктуры прапануе мастацкая галерэя Савіцкага на рэтраспектыўнай выставе. Гэта вернісаж-агляд дзейнасці архітэктара Любові Нардштэйн. У выставе прымаюць удзел сцэнографы, мастакі, рэстаўратары, дызайнеры. Яны звяртаюць увагу на сацыяльны падыход у планаванні гарадоў, вуліц, дамоў. У праектах і макетах, карцінах і замалёўках прапанаваны сінтэз мастацтваў у архітэктуры, ландшафце, экалогіі.

Рэгіянальнае праектаванне застаецца актуальнай тэмай, таму працы вопытных архітэктараў заслугоўваюць асаблівай увагі.