Вернісаж да творчага дня нараджэння

18 октября 2017

Мастацкая галерэя "Універсітэт культуры" адзначае сваё 15-годдзе і запрашае на вернісаж. "З творчасцю па жыцці" дэманструе дасягненні педагогаў, студэнтаў і выпускнікоў кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўніверсітэта культуры. У межах арт-праекта "Настаўнік і вучань" прадстаўленыя як вядомыя майстры беларускага мастацтва, так і маладыя мастакі.

Жывапіс, кераміка, ткацтва - даступны да агляду ў галерэі да 31 кастрычніка.