Вернісаж з калекцыі У. Ліхадзедава ў Нацыянальным гістарычным музеі

26 марта 2020
Вернісаж са збору калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава. Сёння ў Нацыянальным гістарычным музеі лаўрэат прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне" прэзентуе каля 500 экспанатаў. Збіральнік старога аб'яднаў прадметы тэмай "Вайны і міру". Экспазіцыя паказвае гістарычны шлях беларускага народа ў жорсткіх войнах з 1812  па 1945 год, а таксама мірны час і сучаснасць. На выставе прэзентуюць рукапісныя дакументы, карты, рэдкія кнігі, перыядычныя выданні. Сярод іх  каралеўская грамата, падпісаная  каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Вазам 1623 года.

Адкрыецца выстава а 5-й гадзіне вечара. Пасля  завяршэння экспанавання частка прадметаў будзе перададзена ў дар Нацыянальнаму гістарычнаму музею.