"Верхні горад" стане сцэнай для вулічных артыстаў

25 февраля 2016

На архітэктурных помніках ля ратушы напішуць інфармацыю пра год будынка ці падзеі, звязаныя са славутасцямі. Шыльды з кароткімі інфармацыйнымі звесткамі з'явяцца ў гістарычным цэнтры Мінска да свята горада. "Двое на лаўцы" - яшчэ адзін праект, які рэалізуюць у Год культуры. Бронзавую кампазіцыю прысвецяць заснавальнікам беларускай аперэты - Станіславу Манюшку і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. Помнік у два з паловай метры вырасце ва ўтульным скверы ў Верхнім горадзе.

Да верасня ў выхадныя і святочныя дні падмосткі канцэртнай залы "Верхні горад" стануць сцэнай для вулічных артыстаў. Гэтым летам ўпершыню пройдзе батл дзіцячых духавых аркестраў. Загучаць гавайскія мелодыі ў выкананні самай маленькай гітары ў свеце – укулеле, і гукі электраскрыпкі разальюцца па пешаходных вулачках Верхняга горада.