Венгерскі рэжысёр Міклаш Габар Керэньі паставіць "Лятучую мыш" на галоўнай сцэне Беларусі

13 июня 2018

"Лятучая мыш" - над сцэнай Вялікага. На галоўнай акадэмічнай сцэне Беларусі пачалі пастаноўку вядомай аперэты "Кароль вальсаў" Іагана Штрауса. Для работы над спектаклем у Мінск прыбыў венгерскі рэжысёр Міклаш Габар Керэньі. Мастацкі кіраўнік Будапешцкага тэатра аперэты і мюзікла сёння правядзе праслухоўванне. Пасля і стане вядомы склад выканаўцаў спектакля.

Рэпетыцыі "Лятучай мышы" пачнуцца толькі ў наступным тэатральным сезоне. Прэм'ера вызначана на 2019-ы.