Вечарам у Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе баль

7 июня 2013

Запрашае гістарычны персанаж - Соф'я Гальшанская. Сярод гасцей - зоркі музычных тэатраў Мінска, Масквы, Клайпеды, Каўнаса, Караганды і Баку.


Аб праграме балю ад Беларускага музычнага тэатра - Ларыса Гулякевіч.

Галоўнай інтрыгай балю пад адкрытым небам стане прэзентацыя новага спектакля Соф'я Гальшанская. Беларускі музычны тэатр некалькі гадоў выношваў ідэю першага беларускага мюзікла з гістарычным сюжэтам. Сама прэм'ера плануецца на пачатак новага тэатральнага сезона.

Ёй 17 , яму 70. Няроўны сямейны саюз Соф'і Гальшанскай і Ягайлы пакладзены ў аснову новага мюзікла. Гэта, безумоўна, не гістарычнае даследаванне, а аўтарскі твор літаратурны і музыкальны. Рэальныя падзеі 15 стагоддзя з гісторыі Беларусі і Цэнтральнай Еўропы ў інтэрпрэтацыі драматурга і кампазітара падобныя на сучасны дэтэктыў з драматычнымі элементамі. Аднак аўтары спектакля імкнуліся стварыць не галівудскі мюзікл, а беларускі.


Вядомы беларускі кампазітар Уладзімір Кандрусевіч падтрымліваў ідэю праекта з самага пачатку. Мяняў музычныя сцэны, нават аўтараў лібрэта. У выніку зацверджаны быў сцэнарый беларускага кінарэжысёра і аніматара, драматурга Алены Туравай. Гістарычных звестак пра асобу Соф'і Гальшанскай няшмат, таму спатрэбілася псіхалагічнае разуменне і жаночы падыход да лёсу гераіні.


На балі ў Строчыцах выступяць майстры опернага мастацтва з музычных тэатраў СНД. Гэта каралева Соф'я Гальшанская запрасіла на баль гасцей з Еўропы з вакальнымі падарункамі.