Сдымкі відэавізітовак для нацадбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2019" прайшлі ў цэнтры Мінска

31 августа 2019

Творчая група Белтэлерадыёкампаніі працягвае рыхтаваць відэавізітоўкі фіналістаў нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне 2019". Ролікі прадставяць удзельнікаў шоу перад іх выступленнямі за 40 секунд. Аб'ектывам аднаго фотаапарата пакажуць 10 разнапланавых гісторый. Гэтым разам артысты сваімі рукамі ствараюць і запускаюць у неба  сімвал міжнароднага конкурсу - паветранага змея. У кожнага  індывідуальны дызайн. Кожны дзень каманда працуе з двума фіналістамі. Здымкі плануюць завяршыць ужо заўтра. Напярэдадні прайшлі першыя вячэрнія здымкі ў цэнтры Мінска.

Нагадаем, пераможца нацыянальнага адбору стане вядомы 20 верасня. Трансляцыя гала-канцэрта  на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24".