Вечары Вялікага тэатра 9-ы раз пройдуць у Нясвіжы

22 июня 2018

"Лебядзінае возера" - ля сцен замка XVI стагоддзя. Сёння ў Нясвіжы, у рэзідэнцыі магнацкага роду Радзівілаў, дзявяты раз пройдуць Вечары Вялікага тэатра. Галоўная фестывальная сцэна ўжо ўсталяваная, большасць канцэртаў адбудзецца пад адкрытым небам. На працягу трох дзён аматарам акадэмічнага мастацтва пакажуць абранае з рэпертуару найбуйнейшага тэатра краіны. Па традыцыі адкрые форум канцэрт у касцёле Божага Цела.

Артысты Вялікага дадуць 7 канцэртаў. У праграме - нацыянальная музыка ад XVII да XX стагоддзяў, рамансы, танга, а таксама опера "Травіята". Завершыць фестываль у Нясвіжы гала-шоу зорак оперы і балета.