"Вечар балета" ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі

28 февраля 2017

У Палацы культуры прафсаюзаў прадставілі сумесны праект музычнага Дома "Класіка" і музычнага тэатра "Галерэя". Варыяцыі, адажыа і гран-па з пастановак "Шчаўкунок", "Лебядзінае возера", "Спячая прыгажуня" і "Дон Кіхот" выканаў дуэт вядучых салістаў балета Алег Яромкін і Людміла Хітрова. Сваю аўтарскую харэаграфію на музыку з оперы "Таіс" паказала Марыя Плахоціна.

Такі праект нядаўна прайшоў у адным з абласных цэнтраў. У Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы артысты балета выступілі пад акампанемент Сімфанічнага аркестра. Вечар сабраў аншлаг, як і канцэрт у сталіцы.