Васіль Жарко узначаліць аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні дзіцячага "Еўрабачання" ў Мінску

21 ноября 2017

Наступны конкурс дзіцячага "Еўрабачання" пройдзе ў беларускай сталіцы. Міжнароднае песеннае шоу адбудзецца ў лістападзе 2018-га на "Мінск-Арэне". Сёння зацвердзілі склад аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні конкурсу. Узначаліць яго намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Прэзідэнт.