Ванеса Мэй выйдзе на сцэну мінскага Палаца Рэспублікі ва ўборах ад беларускіх дызайнераў

12 февраля 2013
Папярэдне артыстка ўжо выбрала дзве сукенкі айчынных куцюр'е Ірыны Бойцік і Юліі Гілевіч. 
Пра тое, што сусветна вядомая скрыпачка Ванеса Мэй выбрала менавіта яе сукенку, беларускі дызайнер Ірына Бойцік даведалася ўсяго некалькі дзён таму. Прычым зорка, праглядаючы фатаграфіі калекцый у Інтэрнэце, упадабала мадэль, якую ўжо прадалі.
Да канцэрта Ванесы Мэй у Мінску застаецца ўсяго 4 дні. Аднак пашыць новую сукенку для артысткі, мадэльер паспее, нягледзячы на тое, што гэта задача не з простых. Уся справа ў тым, што зорка носіць адзенне мініятурнага памеру, яе рост усяго метр шэсцьдзесят.
А гэтая сукенка ад беларускага дызайнера Юліі Гілевіч сёння ўжо адправілася ў Кіеў. Паводле папярэдніх звестак, у ёй Ванеса Мэй выступіць 15 лютага ва ўкраінскай сталіцы. У сукенкі вельмі выйгрышны фасон - яна выдатна, як гавораць, сядзіць практычна на любой фігуры. Аднак першапачаткова, распавядае дызайнер, скрыпачка выбрала іншую мадэль, але ў апошні момант раздумала.
Сукенка пашытая з натуральнага выштукаванага шоўка, які прыемны целу. Калі Ванеса спыніцца ўсё ж на беларускім брэндзе, то сама сукенка пасля канцэрта, распавядае Юлія Гілевіч, вядома ж, застанецца ў артысткі. Тым не менш, усе прыхільнікі Ванесы Мэй змогуць пашыць сабе аналагічны ўбор. Што ж датычыцца райдэра, то ў ім артыстка запатрабавала, вядома ж, нумар люкс у пяцізоркавым гатэлі з гарантыяй таго, што скрыпачка зможа рэпетыраваць там, а значыць, шумець 24 гадзіны за суткі. У нумары абавязкова павінны быць пачак карычневага рысу, а ў грымёрцы - французскае віно, піва і два віды колы. А вось тэхнічны райдар артысткі заўсёды вызначаўся капрызнасцю, і гэтыя гастролі ў Мінску - не выключэнне.
На сцэну Палаца Рэспублікі Ванеса Мэй выйдзе ўжо 17 лютага. У Мінск, хутчэй за ўсё, прыляціць толькі напярэдадні, адразу з Кіева. І не адна, а разам са сваім любімым сабакам па мянушцы Максімус. Для чыхуахуа ўжо набыты асобны білет на самалёт: месца, паміж іншым, у салоне бізнес-класа.