Валерыя Шкарубу ўспамінаюць сёння ў Барысаве

10 декабря 2021
Гадавіна з дня нараджэння без майстра. Сёння ў Барысаве ўспамінаюць заслужанага дзеяча мастацтваў, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Валерыя Шкарубу. У імянной галеры мастака, якая знаходзіцца ў адной з залаў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, размясцілі выставу кніг, падораных землякам самім мэтрам. Гэта 13 тамоў па мастацтве з экслібрысамі, кніжнымі знакамі работы Міколы Рыжага - яшчэ аднаго вядомага барысаўчаніна.

Імянная галерэя Валерыя Шкарубы была адкрыта ў 2015 годзе, яшчэ пры жыцці мастака. Аснова выставачнай прасторы – 35 работ, падораныя землякам самім аўтарам.